Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2016, 16:20

Новыя памеры камандзіровачных устаноўлены ў Беларусі з 1 ліпеня

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя памеры камандзіровачных расходаў у межах Беларусі ўстаноўлены з 1 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Новыя памеры пакрыцця расходаў пры службовых камандзіроўках у межах краіны зацверджаны пастановай Міністэрства фінансаў ад 16 чэрвеня 2016 года нумар 48. Так, за пражыванне па-за месцам жыхарства (знаходжання) для пакрыцця дадатковых расходаў сутачныя ўстаноўлены ў памеры Br7.

Сутачныя пры аднадзённых службовых камандзіроўках і службовых камандзіроўках у іншую мясцовасць, што знаходзіцца на нязначнай адлегласці ад месца пастаяннай работы, складуць Br3,50.

Без прадстаўлення дакументаў, што пацвярджаюць аплату расходаў па найму жылога памяшкання, сума зацверджана ў памеры Br2,50.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі