Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2017, 09:22

Новыя падручнікі адпавядаюць новым праграмам - Карпенка

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя падручнікі адпавядаюць новым вучэбным праграмам. Аб гэтым 20 жніўня ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.

Усяго налічваецца больш як 250 падручнікаў. Пакуль абноўлена не ўся іх лінейка (у бягучым годзе выпушчаны 41 новы падручнік). Поўнасцю абноўлены вучэбныя праграмы да новага навучальнага года, выдадзены метадычныя рэкамендацыі па кожным прадмеце. "Настаўнік будзе дакладна разумець, што са старога падручніка браць і што не браць, - адзначыў міністр. - Да канца 2019 года будзе поўнасцю завершаны выпуск новых падручнікаў". Пры іх давыданні могуць уносіцца некаторыя карэктывы - гэта працэс пастаянны, дадаў ён.

На напісанне падручнікаў праводзіцца адкрыты конкурс. Ігар Карпенка запрасіў да ўдзелу ў ім усіх крытыкаў выдаваемых падручнікаў.

Што датычыцца новых вучэбных праграм, у прыватнасці, па матэматыцы, то, паводле слоў міністра, пры іх фарміраванні выключылі "нейкія мудрагелістыя рэчы". Разам з тым, акцэнтаваў увагу Ігар Карпенка, вельмі важна падрыхтоўка настаўніка, яго ўменне карыстацца матэрыяламі, якія прапісаны ў праграмах і падручніках.

Наконт пяці- і дзесяцібальнай шкалы ацэнкі ведаў міністр лічыць, што гэта пытанне не такое простае і адназначнае, таму патрабуе шырокага абмеркавання, у першую чаргу сярод педагогаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі