Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2017, 14:38

Новыя меры па барацьбе з п'янствам абмяркоўваюць у Беларусі

5 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Новыя меры па барацьбе з п'янствам абмяркоўваюць у Беларусі. Гэта пытанне ўзнімалася 5 верасня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі, праваахоўных органаў і ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, расказаў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта пытанне асобна абмяркоўвалася - аб прыняцці дадатковых мер па пераадоленні гэтай вельмі сур'ёзнай праблемы. Размова ішла і аб абмежаванні даступнасці алкаголю ў гандлёвых сетках - у магазінах, і шэрагу іншых мерапрыемстваў. Прызнана неабходным прапрацаваць больш глыбока і больш узважана, комплексна. Таго, што сёння прапаноўвалася, яўна недастаткова, каб істотна рушыць наперад у вырашэнні гэтай праблемы", - заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.

Ён падкрэсліў, што праблема п'янства існуе і замоўчваць яе ніхто не збіраецца. У тым ліку і ў ходзе ўборачнай кампаніі частка прадпісанняў, выдадзеных праваахоўнымі органамі, датычылася парушэнняў працоўнай дысцыпліны ў гэтай частцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі