Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 09:32

Новы пасол Ватыкана ўзначаліць службу ў мінскім касцёле 4 верасня

26 жніўня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Апостальскі нунцый архібіскуп (пасол Ватыкана) Габар Пінтэр узначаліць службу ў мінскім касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі 4 верасня (у 13.00), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Габар Пінтэр прыбыў у Мінск 18 жніўня.

Як паведамлялася, у маі 2016 года Папа Рымскі Францыск назначыў свяшчэннаслужыцеля венгерскага паходжання Габара Пінтэра нунцыем у Беларусь. Раней ён займаў пасаду саветніка Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі. На дыпламатычнай службе ў Ватыкане - з 1 ліпеня 1996 года. Да Аўстрыі працаваў у Гаіці, Балівіі, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах. Валодае некалькімі мовамі: венгерскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, шведскай, крэольскай і рускай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі