Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 жніўня 2016, 10:38

Новы нацыянальны рэкорд у парашутным спорце ўстаноўлены ў Беларусі

1 жніўня, Мінск /Алеся Серада - БЕЛТА/. Новы нацыянальны рэкорд Беларусі па парашутнай групавой акрабатыцы ў класе "Вялікая фармацыя" ўстанавілі 31 ліпеня ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ на фестывалі авіяцыйнага спорту #пранеба-2016, паведаміў журналістам генеральны сакратар Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Антон Быстроў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новы рэкорд - гэта 30 чалавек, якія падняліся ў неба і склалі там фігуру. На вышыню 5 тыс. метраў іх паднімаў самы вялікі верталёт у свеце - Мі-26. Дасягненне было ўстаноўлена з трэцяй спробы (з пяці магчымых), яго зафіксаваў суддзя.

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту ўдзельнічаў у складанні фігуры.

Паводле яго слоў, цяперашні рэкорд - паказчык развіцця парашутнага спорту ў краіне. Мінулае дасягненне ў 20 чалавек устанаўлівалі ў 2014 годзе. У свеце былі прыклады, калі фігуру складалі 100 і больш чалавек, але для Беларусі сённяшняя лічба - знак росту.

Антон Быстроў адзначыў, што парашутны спорт у краіне знаходзіцца на пачатковым этапе і для яго росту неабходна як большая колькасць лятальных апаратаў, так і з'яўленне прыватных аэрадромаў.

Фестываль авіяцыйнага спорту прайшоў у Беларусі другі раз. Арганізатарамі #пранеба-2016 сталі Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту і ДТСААФ Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі