Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2017, 19:45

Новы міністр прыродных рэсурсаў расказаў, як будуць паляпшаць работу метэаролагаў

14 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя мае намер наладзіць больш якасную работу ў гідраметэаралагічнай сферы. Аб гэтым заявіў 14 верасня журналістам новы кіраўнік ведамства Андрэй Худык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу наладзіць больш якасную работу ў гідраметэаралагічнай дзейнасці. Часта даводзілася чуць ад насельніцтва крытыку ў адрас недакладных прагнозаў надвор'я. Напэўна, праблема сапраўды існуе. Ёсць прыклады ў тым ліку і ў нашай краіне, дзе гэта работа сёння выконваецца больш якасна. Таму над гэтым пытаннем будзем працаваць", - сказаў Андрэй Худык.

Паводле яго слоў, перш за ўсё будзе звернута ўвага на ўзровень спецыялістаў, забяспечанасць тэхнічным абсталяваннем, метады і формы работы. "Безумоўна, не ўсе самыя дасканалыя ў свеце тэхналогіі прымяняюцца ў нас. Але калі прымяняюцца, тады мы павінны гэтак жа, як і некаторыя краіны, якія больш дакладна прадказваюць прагноз надвор'я, выдаваць сёння якасць гэтай інфармацыі для насельніцтва і ў цэлым для эканомікі краіны", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Пры гэтым Андрэй Худык звярнуў увагу, што прадказаць надвор'е са стапрацэнтнай верагоднасцю немагчыма, у шэрагу дзяржаў гэта робяць з дакладнасцю 95 працэнтаў. "Мы павінны браць з іх прыклад", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі