Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 жніўня 2018, 13:39

Новую рэдакцыю закона аб ахове здароўя плануецца распрацаваць у 2019 годзе

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новую рэдакцыю закона "Аб ахове здароўя" плануецца распрацаваць у 2019 годзе, паведаміла начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Вольга Маршалка ў час круглага стала ў БЕЛТА.

"Ахова здароўя, медыцынскія тэхналогіі развіваюцца настолькі імкліва, што дзеючы закон, які абнаўляўся ўсяго чатыры гады таму, патрабуе ўжо карэкціроўкі. Неабходна ўнесці вялікую колькасць паняццяў, а многія давядзецца мяняць, - адзначыла яна. - У 2019 годзе плануецца распрацаваць новую рэдакцыю закона аб ахове здароўя".

Паводле яе слоў, пры распрацоўцы новага законапраекта будуць разглядацца ў тым ліку пытанні біяэтыкі, якія датычацца рэпрадуктыўных тэхналогій, транспланталогіі, кланіравання і інш.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, змяненні і дапаўненні таксама закрануць электронную ахову здароўя, кантралюемае лячэнне, перадабортнае кансультаванне, ролю прафесійных медыцынскіх асацыяцый, абарону правоў медыцынскіх работнікаў і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі