Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2016, 09:16

Новая святочная ілюмінацыя з'явіцца ў Мінску ў Дзень горада

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску на ўчастку праспекта Пераможцаў ад вуліцы Нямігі да праспекта Машэрава да Дня горада з'явіцца новая святочная ілюмінацыя, такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Старыя гірлянды ўжо дэманціраваны, замест іх манціруюць новыя, адзначылі ва УП "Мінгарсвятло". Так, на адрэзку ад вуліцы Нямігі да вуліцы Мельнікайтэ цяпер ілюмінацыя будзе ўяўляць сабой гірлянды над праезнай часткай з вялікімі шарамі метровага дыяметра па цэнтры і ніцямі, якія свецяцца, рознай даўжыні па баках. Таксама з'явяцца новыя элементы на саміх апорах уздоўж дарожнага палатна. Участак ад вуліцы Мельнікайтэ да праспекта Машэрава ўпрыгожаць гірлянды колераў беларускага сцяга па абодвух баках праспекта паміж ліхтарамі і чырвоныя зоркі на саміх асвятляльных апорах.

Да Дня горада таксама плануецца ўстанавіць на пляцоўцы ля Палаца спорту ілюмінацыйную канструкцыю "Падарунак" дыяметрам больш як 3 м, якую вырабілі на прадпрыемстве "Мінгарсвятло". Прадугледжваецца, што пасля свята "Падарунак" застанецца стаяць на тым жа месцы і стане своеасаблівым сімвалам пляцоўкі. Акрамя таго, у раёне цэнтральнай набярэжнай парку Перамогі з боку праспекта Пераможцаў да свята горада будуць упрыгожаны белымі і блакітнымі гірляндамі ствалы прыкладна 20 дрэў.

Акрамя навінак у сталіцы ў Дзень горада з'явіцца і іншая святочная ілюмінацыя. Графік работы ўжо вызначаны: гірлянды заззяюць 3 верасня ў 20.24, а пагаснуць апоўначы 4 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі