Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2018, 16:45

Новая сістэма ацэнкі на ЦТ на мадэльнай апрабацыі паказала шмат плюсаў - РІКВ

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая сістэма ацэнкі на ЦТ на мадэльнай апрабацыі паказала шмат плюсаў. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла першы намеснік дырэктара РІКВ Наталля Вайцяховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе новая сістэма ацэнкі прайшла мадэльную апрабацыю. "Па яе выніках мы ўбачылі шмат плюсаў", - сказала Наталля Вайцяховіч. Працэдура атрымліваецца яшчэ больш адкрытай і празрыстай для абітурыентаў.

Першы намеснік дырэктара РІКВ растлумачыла сутнасць новай методыкі. Кожнаму тэставаму заданню прысвойваецца першасны бал, яго абітурыенты будуць ведаць яшчэ да ЦТ. Ён будзе залежаць ад многіх паказчыкаў - узроўню складанасці, формы прадстаўлення. Потым будуць уведзены каэфіцыенты ў працэсе праверкі работ абітурыентаў і далей разлічаны падагульняючы тэставы бал. І першасны, і тэставы падагульняючы балы, а значыць, і свой ранг абітурыенты змогуць убачыць на сайце РІКВ.

Вынікі ЦТ гэтага года ацэньваліся па ранейшай методыцы.

Прадстаўнік РІКВ адзначыла, што рашэнне аб выкарыстанні новай методыкі будзе прымаць Міністэрства адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі