Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2017, 11:24

Ноччу ратавальнікі правядуць вучэнні ў Мінскім метрапалітэне

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ноччу ратавальнікі правядуць вучэнні ў метрапалітэне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

"У ноч з 28 на 29 сакавіка ратавальнікі правядуць вучэнне на аб'ектах метрапалітэна на станцыі "Малінаўка". Не трэба пужацца вялікага скопішча тэхнікі МНС", - расказаў Аляксандр Папко.

Вучэнні пачнуцца адразу пасля закрыцця метро і прадоўжацца каля дзвюх гадзін. Усяго будзе задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі і амаль 100 ратавальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі