Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2018, 15:13

Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі на выхадных

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі на выхадных, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Белгідрамеце канстатавалі, што атмасферныя франты ад цыклону, які знаходзіцца над Заходняй Еўропай, абумовілі на гэтым тыдні няўстойлівы характар надвор'я ў краіне, у многіх раёнах прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымелі навальніцы.

18 мая ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць па-ранейшаму вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра па рэспубліцы ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, удзень - плюс 17-23 градусы.

У суботу тэрыторыя краіны застанецца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія абумовяць на большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў цяпла, удзень - ад плюс 16 градусаў на паўночным захадзе да плюс 23 градусаў на паўднёвым усходзе рэспублікі.

У нядзелю 20 мая на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіць уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднаватай паветранай масе паўночных шырот. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па Гомельскай вобласці, а ўдзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 3-8 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым усходзе яна складзе плюс 9-12 градусаў, удзень тэмпература павысіцца да 14-21 градуса.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е. У панядзелак уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе 3-10 градусаў, удзень -13-19 градусаў, месцамі 20-22 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі