Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 15:20

Незалежную экспертызу ацэнкі ведаў школьнікаў плануецца ўвесці ў Беларусі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Незалежную экспертызу ацэнкі ведаў школьнікаў плануецца ўвесці ў Беларусі праз некалькі гадоў, паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы рыхтуемся да незалежнай экспертызы ведаў (у школах. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў міністр. - У гэтым годзе правялі ўжо эксперыменты ў некаторых школах. У нас былі такія незалежныя экзамены. У выніку праз некалькі гадоў мы прыйдзем да таго, што незалежная экспертыза будзе і ў дзявятым класе, і ў адзінаццатым".

Пры гэтым Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што ўвядзенне такой экспертызы - няпростае пытанне. Неабходна даць магчымасць падрыхтавацца да гэтага і педагагічным калектывам, і школьнікам. Цяпер у Беларусі распрацоўваецца адпаведная канцэпцыя.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці змогуць настаўнікі завышаць ацэнкі, калі такую экспертызу ўвядуць у школах, міністр падкрэсліў: "Гэта будзе немагчыма".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі