Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2017, 11:57

Невялікія ападкі і галалёд чакаюцца ў Беларусі 23 лістапада

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікія ападкі і галалёд чакаюцца ў Беларусі 23 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у асобных раёнах па захадзе чакаюцца невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Магчымы месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы 3-8 м/с, днём па паўночным захадзе парывы дасягнуць 12 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 6 градусаў да нуля. Днём чакаецца ад мінус 1 да плюс 4, па захадзе - да 6 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі