Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2017, 11:26

Невялікія ападкі і галалёд чакаюцца ў Беларусі 22 лістапада

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікія ападкі і галалёд чакаюцца ў Беларусі 22 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Днём чакаецца ад мінус 1 да плюс 4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі