Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2018, 12:37

Невялікія ападкі чакаюцца 15 сакавіка ў асобных раёнах Беларусі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікія ападкі чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 15 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень - ад нуля да 5 градусаў цяпла, па паўночным усходзе - мінус 1-3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі