Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2018, 10:33

Несанкцыянаваныя адходы ў Івацэвіцкім раёне павінны быць вывезены да канца лета - Малкіна

7 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўка з несанкцыянаванымі прамысловымі адходамі ў пасёлку Зялёны Бор Івацэвіцкага раёна павінна быць ачышчана да канца лета. Аб гэтым заявіла 6 чэрвеня на брыфінгу ў Брэсце першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прымаем меры для таго, каб гэтыя адходы былі вывезены для пахавання, а пляцоўкі - ачышчаны. Паколькі крымінальная справа яшчэ не спынена, ёсць пэўныя прававыя пытанні. Павінны быць праведзены юрыдычна значныя дзеянні для таго, каб усё было выканана па закону. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць ажыццёўлены, і, я спадзяюся, што да канца лета гэта пляцоўка будзе ачышчана", - сказала Ія Малкіна.

Паводле яе слоў, адходы будуць вывезены на адпаведныя прамысловыя палігоны, прадугледжаныя для адходаў трэцяга-чацвёртага класа небяспекі. "Гэтыя палігоны маюць адпаведныя ступень аховы і ліцэнзіі. Сёння мы ўдакладняем пытанні па аплаце - хто будзе несці расходы, звязаныя з вывазам гэтых адходаў, а таксама хто будзе выплачваць падатак за пахаванне. Гэта з'яўляецца абавязковым патрабаваннем заканадаўства. Транспарт, які будзе ажыццяўляць вываз небяспечных адходаў, таксама будзе мець адпаведную ступень аховы. Гэта будзе праходзіць пад кантролем службаў тэрытарыяльнага органа Мінпрыроды", - адзначыла першы намеснік міністра.

Адходы на працягу некалькіх гадоў складзіраваліся пад выглядам мінеральных дабавак. Па дакументах яны павінны былі вывозіцца на перапрацоўку. Як растлумачыла Ія Малкіна, адходы былі складзіраваны двума ІП, якія мелі адпаведную ліцэнзію. У час маніторынгавых мерапрыемстваў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды выявілі, што прадпрымальнікі вядуць гэту дзейнасць неналежным чынам. "Паколькі ў нас няма права праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, мы звярнуліся ў праваахоўныя органы. Створанай сумеснай тэрытарыяльнай групай такая дзейнасць была даказана. На падставе гэтага мы атрымалі права пазбавіць іх ліцэнзіі, што і было неадкладна зроблена", - дадала яна.

Як паведамлялася БЕЛТА, работы па вывазе адходаў будзе выконваць кампанія "Белінвестгандаль-Сплаў" з прыцягненнем прадпрыемстваў "Брэстаўтадар", "ДБТ нумар 4 горада Брэста", Івацэвіцкага лясгаса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі