Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2017, 12:02

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 верасня

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Так, большасць відаў цыгарэт Pall Mall падаражэюць на 5 капеек, на такую ж суму падаражэюць цыгарэты Luckies і Vogue. Цана на некаторыя віды цыгарэт Kent і Rothmans таксама павялічыцца на 5 капеек.

Зменяцца цэны і на некаторыя віды прадукцыі "Тытунь-інвест". У прыватнасці, за цыгарэты "Карона слім", "Карона блакітная слім" давядзецца заплаціць Br1,04. Camel Compact Filters і Camel Compact Blue падаражэюць на 10 капеек да Br2.

Вырастуць у цане і некаторыя імпартныя цыгарэты, якія ўвозіць у краіну "Беларусьгандаль". У прыватнасці, Dunhill Blue і Dunhill Gold стануць даражэйшымі на 5 капеек, на такую ж суму падаражэюць Camel Filters і Camel Blue. Акрамя таго, на 5 капеек павялічыцца цана на цыгарэты Kent HDi Blue і Kent HDi Silver, а таксама на Rothmans Demi Blue і Rothmans Demi Silver.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі