Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 18:02

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 верасня

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражэнне закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, некаторыя віды цыгарэт Pall Mall стануць даражэйшыя на 5 капеек.

Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА "Тытунь-Інвест". Напрыклад, цыгарэты LD Red і LD Blue таксама вырастуць у цане на 5 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі