Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 13:39

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лістапада

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, некаторыя віды цыгарэт Pall Mall стануць даражэйшыя на 4 капейкі, на 5 капеек падаражэюць асобныя цыгарэты Kent.

Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА "Тытунь-Інвест". Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт LD і Monte Carlo таксама вырастуць у цане на 5 капеек. На такую ж суму стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт Camel і Winston, але Winston Compact Blue падаражэюць на 10 капеек, а на Camel Compact Filters і Camel Compact Blue цана вырасце на 1 капейку. На 5 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Sobranie.

Вырастуць цэны і на імпартныя цыгарэты. Так, некаторыя віды Dunhill і KENT HDi стануць даражэйшыя на 5 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі