Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2016, 18:29

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 кастрычніка

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, некаторыя віды цыгарэт Pall Mall стануць даражэйшыя на 5 капеек, на такую ж суму падаражэюць асобныя цыгарэты Kent. На 15 капеек будуць каштаваць больш некаторыя віды цыгарэт Luckies і Vogue.

Вырастуць цэны і на імпартныя цыгарэты. Так, некаторыя віды Dunhill стануць даражэйшыя на 5 капеек, Davidoff - на 10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі