Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2018, 13:56

Некамфортнае надвор'е са снегам і парывістым ветрам чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некамфортнае надвор'е са снегам і парывістым ветрам чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Антыцыклон, дзякуючы якому ў Беларусі ўсталявалася марознае надвор'е, адыходзіць на Паволжа, і на бягучым тыдні на надвор'е ў краіне ўзмоцніцца ўплыў атлантычных цыклонаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Надвор'е пачне мяняцца. Атмасферныя франты прынясуць снег, які будзе суправаджацца мяцеліцай і парывістым ветрам. Нягледзячы на тое, што маразы аслабнуць, з-за парывістага ветру будзе некамфортна", - растлумачылі ў Гідрамеце.

У аўторак, 16 студзеня, надвор'е будзе вызначаць перыферыя антыцыклону, таму будзе яшчэ без істотных ападкаў. Узмоцніцца вецер і днём па захадзе Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 8-14 градусаў марозу, удзень будзе ад мінус 2 па паўднёвым захадзе да мінус 10 па паўночным усходзе краіны.

У сярэдзіне тыдня чакаецца змяненне ўмоў надвор'я.

У сераду, 17 студзеня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мяцеліцу. Уначы і раніцай у многіх раёнах, удзень па паўночным усходзе чакаецца моцны парывісты вецер. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе краіны мароз аслабне да 3-5 градусаў ніжэй за нуль, у другой палавіне дня чакаецца ад мінус 4 да плюс 1.

У чацвер, 18 студзеня, у асобных раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах месцамі - галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў марозу, удзень будзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.

У пятніцу, 19 студзеня, чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе ў многія раёны краіны снег, днём месцамі - мокры снег. Месцамі таксама чакаецца парывісты вецер і мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі