Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2017, 15:02

Недамаганні ў дзяцей могуць сведчыць аб дэпрэсіі - псіхатэрапеўт

5 красавіка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Недамаганні ў дзяцей могуць сведчыць аб дэпрэсіі, паведаміла сёння на прымеркаванай да Сусветнага дня здароўя прэс-канферэнцыі "Дэпрэсія: давай пагаворым" урач-псіхатэрапеўт гарадскога дзіцячага псіханеўралагічнага дыспансера Алена Васілевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бацькі часта не могуць зразумець, што адбылося з дзіцем. Было спакойным і падатлівым, а потым стала вельмі эмацыянальна рэагаваць на ўсё. Перыяды плаксівасці і засмучанасці змяняюцца агрэсіяй, грубасцю. На фоне яшчэ няяўнага зніжэння настрою з'яўляюцца прыкметы фізічнага недамагання і скаргі на боль разнастайнай лакалізацыі. Часам парушэнні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай і стрававальнай сістэм на доўгі час засланяюць сам дэпрэсіўны стан", - адзначыла Алена Васілевіч.

У дзяцей можа з'явіцца запаволенасць мовы, нежаданне гуляць у гульні, якія патрабуюць увагі. Таксама характэрны страх, звязаны з пагрозай уласнаму існаванню, або апасенні за жыццё і здароўе блізкіх, што суправаджаюцца хваляваннем і парушэннямі сну, страх перад школай, настаўнікамі і інш.

"Дэпрэсіўнае расстройства ў дзіцячым узросце патрабуе ўважлівай дыферэнцыяльнай дыягностыкі і комплекснага медыка-псіхалагічнага лячэння", - падкрэсліла ўрач.

Часцей за ўсё па спецыялізаваную дапамогу звяртаюцца падлеткі.

Паводле слоў спецыяліста, яшчэ нядаўна дэпрэсіўны стан лічыўся ўласцівым выключна сталай асобе, але цяпер даказана, што такія расстройствы могуць узнікаць у любым узросце. У дзяцей першых гадоў жыцця ў большасці выпадкаў іх правакуе фізічнае і псіхаэмацыяльнае адлучэнне ад маці, ва ўзросце старэйшым за 4 гады - неспрыяльная сямейная сітуацыя, з 6-7 гадоў - праблемы, звязаныя са школай, у падлеткаў - парушэнне адносін з равеснікамі. У адрозненне ад дарослых, у непаўналетніх дэпрэсіўная сімптаматыка дапаўняецца асабістай ахоўнай рэакцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі