Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Навукова-даследчы цэнтр ЖКГ пры НАН пачне працаваць з 1 студзеня 2018 года

Грамадства 13.12.2017 | 17:16
Аляксандр Церахаў. Фота з архіва
Аляксандр Церахаў. Фота з архіва

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Навукова-даследчы цэнтр ЖКГ пры Нацыянальнай акадэміі навук пачне працаваць з 1 студзеня 2018 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на палях II З'езда вучоных Беларусі.

"Сёння мы павінны абмеркаваць дэталі. Цэнтр павінен пачаць працаваць з 1 студзеня 2018 года", - паведаміў Аляксандр Церахаў.

Цэнтр зоймецца пытаннямі інавацыйнай мадэрнізацыі галіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, будуць створаны шэсць навукова-даследчых аддзелаў, чатыры з якіх з'явяцца ў першую чаргу: эканомікі, жыллёвай гаспадаркі, рэсурсаў і навукова-тэхнічнага развіцця, інфарматызацыі ЖКГ.

Адно з першых заданняў новай навуковай установы звязана з даследаваннем і абгрунтаваннем параметраў надзейнасці і энергаёмістасці ліфтаў у жыллёвым сектары. Пачынацца яго выкананне будзе з дэталёвай прапрацоўкі тэхнічных патрабаванняў для ліфтаў новага пакалення.

Таксама цэнтр зоймецца каардынацыяй даследаванняў, накіраваных на развіццё тых ці іншых напрамкаў галіны ЖКГ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Кубак Федэрацыі: Беларусь - Славакія 21-22 красавіка 2018 года - Мінск, "Чыжоўка-Арэна". Чэмпіянат свету па тэнісе сярод жаночых каманд - плэй-оф сусветнай групы.