Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2016, 15:53

Навука павінна даваць эканамічную аддачу - Жылінскі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навука павінна даваць эканамічную аддачу, заявіў сёння ў час канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА рэктар акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Марат Жылінскі, каменціруючы новую рэдакцыю Дырэктывы нумар 3.

Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач.

"Як і любая галіна, навука павінна даваць аддачу. Патрабаванні Дырэктывы накіраваны менавіта на гэта. Мне здаецца, што тыя меры, якія павінны быць прыняты, гэта меры па ўкараненні канкрэтных вынікаў у вытворчасць, у эканамічны працэс", - сказаў Марат Жылінскі.

Паводле яго слоў, гэтыя меры павінны прынесці рэальны прыбытак, які можа быць як матэрыяльным, так і нематэрыяльным - пазіцыянаванне краіны ўнутры і за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі