Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 сакавіка 2017, 19:06

Навучальны год для старшакласнікаў плануецца зрабіць карацейшым

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навучальны год для старшакласнікаў плануецца зрабіць карацейшым, паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, прадстаўляючы дэпутацкаму корпусу новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца працягласці навучальнага года, прапануецца ў 9-х і 11-х класах крыху яго скараціць. Цяпер ён прапісаны па 31 мая. Плануецца ўстанавіць працягласць да 25 мая", - сказаў Вадзім Богуш. Гэта будзе зроблена для таго, каб больш якасна спланаваць выпускныя экзамены ў школе.

Вадзім Богуш абазначыў і іншыя нормы на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, якія прапануецца ўнесці ў Кодэкс аб адукацыі. У прыватнасці, гэта прыём у школу з 6 гадоў. Пры гэтым па жаданні законных прадстаўнікоў такі прыём можа быць ажыццёўлены ў больш познім узросце. Калі ёсць жаданне законных прадстаўнікоў і заключэнне мясцовых органаў кіравання, прыняць у школу могуць і ў больш раннім узросце.

Прадугледжваецца ўвядзенне профільнага навучання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі і магчымасць правядзення факультатыўных заняткаў у шосты школьны дзень для вучняў 5-9-х класаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі