Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 12:09

Навальніцы, ліўні і шквалісты вецер прагназуюцца ў Беларусі 27 ліпеня

26 ліпеня, Мінск /Надзея Букато - БЕЛТА/. У сераду, 27 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі - моцныя ліўні і шквалісты вецер, у сувязі з чым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць. Ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні, днём месцамі магчымы град. Вецер будзе няўстойлівы з парывамі 3-8 м/с, пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 15 да 20 градусаў цяпла, днём 24-29 градусаў, па паўднёвым усходзе 30-33 градуса вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі