Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2017, 11:26

Навальніцы і парывісты вецер прагназуюцца 17-18 жніўня ў Беларусі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі.

"Ноччу 17 жніўня ў Беларусі быў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаліся навальніцы па цэнтральных раёнах краіны, у тым ліку па Мінскай вобласці і ў Мінску. Папярэджанне дзейнічала да 10 раніцы. Непагода была звязана з уплывам атмасфернага фронту, які размяшчаўся над цэнтральнымі раёнамі краіны. Ён павольна перамяшчаўся на ўсход і цяпер знаходзіцца над Магілёўскай вобласцю. Гэты атмасферны фронт і сёння будзе над нашай тэрыторыяй і прадоўжыць уплываць на надвор'е. Таму сёння днём на большай частцы тэрыторыі краіны таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах магчымы навальніцы. У бліжэйшыя суткі таксама не абыдзецца без дажджоў і ёсць верагоднасць навальніц. Пры навальніцах не выключаны ліўні і ўзмацненне ветру. Але пры гэтым захаваецца вельмі цёплае надвор'е", - сказаў Аляксандр Бяганскі.

Навальніцы назіраліся па Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, па ўсходзе Брэсцкай і захадзе Гомельскай абласцей. У некаторых раёнах пры навальніцах узмацняўся вецер парывамі да 12-16 м/с. Скорасць ветру 16 м/с была адзначана на метэастанцыі Ганцавічы Брэсцкай вобласці. Месцамі пры навальніцах адзначаліся ліўні. Цяпер навальніцы назіраюцца па захадзе Магілёўскай вобласці.

Як паведамлялася, непагода пашкодзіла ноччу 17 жніўня ў Мінскай вобласці дахі 6 будынкаў - трох жылых дамоў і трох гаспадарчых пабудоў. Для аднаўлення дахаў патрабуецца 500 лістоў шыферу, 13 куб. м лесаматэрыялаў і 800 кв. м руберойду.

Сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём будзе 23-29 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 30-31.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі