8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы чакаюцца на поўдні Беларусі 9 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па поўдні пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, па поўначы - 5-7 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе плюс 22-28.-0-