Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2015, 13:57

Навагоднія ёлкі Мінска заззяюць святочнымі агнямі 15 снежня

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагоднія ёлкі Мінска заззяюць святочнымі агнямі 15 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік вытворчага аддзела УП "Мінгарсвятло" Уладлен Чухін.

З 15 снежня па 13 студзеня (за выключэннем перадсвяточных і святочных дзён) навагоднія ёлкі будуць зіхацець з моманту ўключэння начнога асвятлення да 23.00 і з 6.00 да таго часу, пакуль не патухнуць ліхтары. Усю ноч яркія агні на зялёных прыгажунях будуць прыцягваць увагу 24 і 31 снежня, 6 і 13 студзеня. Святочную ілюмінацыю 24, 25, 31 снежня, а таксама 1 і 13 студзеня ўключаць пасля 17.00.

Навагодні настрой сталіцы складаецца са светлавых матываў, якія ўжо даўно ўстаноўлены на вуліцах, а таксама новых фігур. Гэтай зімой ілюмінацыя ўпершыню ўпрыгожыць вуліцу Маякоўскага ўздоўж Лошыцкага парку і тэрыторыю каля Камароўскага рынку. Святлодыёднае пано са святочнымі выявамі і навагоднімі віншаваннямі таксама з'явілася недалёка ад будынка цырка.

Як і ў мінулым годзе, на Кастрычніцкай плошчы напярэдадні навагодніх свят устанавілі 2 васьміметровыя светлавыя шары вагой амаль 750 кг. На афармленне гіганцкіх фігур пайшло не менш як 350 м святлодыёднага дзюралайту і амаль 150 м гірляндаў з больш як 11 тыс. лямпачак. На гэты раз кампанію незвычайным ёлачным упрыгажэнням склалі 3D-шары дыяметрам каля 60 см, якія сталі святочным уборам для жалезабетонных апор на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі