Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 кастрычніка 2016, 15:28

Натуральны прырост насельніцтва за 9 месяцаў зафіксаваны ў 85 гарадах і 27 гарадскіх пасёлках Беларусі

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі натуральны прырост насельніцтва за дзевяць месяцаў бягучага года зафіксаваны ў 85 са 113 гарадоў і ў 27 з 90 пасёлкаў гарадскога тыпу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Натуральны прырост сельскага насельніцтва адзначаны ў Мінскім, Брэсцкім і Гомельскім раёнах.

У Мінску колькасць народжаных перавысіла колькасць памерлых на 4111 чалавек, у Брэсцкай вобласці - на 1255 чалавек. У астатніх рэгіёнах краіны адзначаецца дадатная дынаміка ў скарачэнні натуральнага змяншэння ў параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года.

Дзякуючы рэалізацыі дзяржаўных праграм і палітыкі ў галіне аховы здароўя, апошнія гады стабілізаваліся і сталі набываць дадатныя тэндэнцыі дэмаграфічныя паказчыкі, якія непарыўна звязаны са здароўем насельніцтва. Так, смяротнасць насельніцтва зменшылася на 1825 чалавек (на 2 працэнты) у параўнанні са студзенем-вераснем 2015 года і склала 88 916 чалавек. Узровень смяротнасці знізіўся з 12,8 на 1000 чалавек насельніцтва ў студзені-верасні 2015 года да 12,5 у студзені-верасні 2016 года. Зніжэнне колькасці памерлых назіралася ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і сталіцы, падкрэслілі ў Белстаце. Акрамя таго, у студзені-верасні бягучага года колькасць памерлых у працаздольным узросце зменшылася на 1055 да 16 159 чалавек.

Несумненным дасягненнем айчыннай аховы здароўя з'яўляецца зніжэнне ўзроўню дзіцячай смяротнасці. За дзевяць месяцаў 2016 года дзіцячая смяротнасць склала 3,1 праміле (за студзень-верасень 2015 года - 3,2 на 1000 народжаных жывымі) і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года знізілася на 3,1 працэнта.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, колькасць насельніцтва рэспублікі на 1 кастрычніка бягучага года склала 9505,2 тыс. і за дзевяць месяцаў павялічылася на 6799 чалавек, у тым ліку за кошт міграцыйнага прыросту - на 6281 чалавека і натуральнага прыросту - на 518 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі