Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2018, 19:56

Нацыянальны аэрапорт Мінск не прымае авіярэйсы з-за туману

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск часова не прымае рэйсы з-за густога туману. Самалёты накіраваны на запасныя аэрапорты ў Гомель і Вільнюс, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аэрапорце.

"У сувязі з умовамі надвор'я існуюць некаторыя абмежаванні на прылёт у аэрапорт Мінска. Рашэнне аб вылетах будзе прымацца экіпажамі паветраных суднаў, зыходзячы з умоў надвор'я. Пры гэтым на вылет з аэрапорта Мінска абмежаванняў няма", - сказалі ў аэрапорце.

Згодна з данымі анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск адменены рэйс авіякампаніі Air China з Пекіна, які павінен быў прыбыць у адпаведнасці з раскладам у Мінск у 17.20. Тое ж датычыцца і рэйса авіякампаніі "Аэрафлот - расійскія авіялініі" з Масквы (прыбыццё, згодна з раскладам, у 16.45). Затрыманы рэйсы "Белавія" з Варшавы (18.10) і Вільнюса (19.15).

Што датычыцца вячэрніх вылетаў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, то рэйс "Аэрафлота" ў Маскву, які быў перанесены на 21.30, адменены. На шэраг рэйсаў ідзе рэгістрацыя і пасадка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі