Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2017, 10:53

Нацбанк Беларусі выпусціць памятную манету "Шлях Скарыны. Вільня"

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк выпусціць у абарачэнне з 7 жніўня памятную манету "Шлях Скарыны. Вільня". Адпаведная пастанова праўлення Нацыянальнага банка ад 11 ліпеня 2017 года нумар 278 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Сярэбраная манета "Шлях Скарыны. Вільня" серыі "Шлях Скарыны" наміналам Br20 будзе выпушчана тыражом 2 тыс. штук, медна-нікелевая манета наміналам Br1 - 3 тыс. штук.

Акрамя таго, згодна з пастановай праўлення Нацбанка ад 11 ліпеня 2017 года нумар 277, з 14 жніўня выпускаюцца памятныя манеты "Жаўрук-смяцюх" серыі "Птушка года". Сярэбраная манета наміналам Br10 выйдзе тыражом 1 тыс. штук, медна-нікелевая манета наміналам Br1 - 2 тыс. штук.

Пастановы ўступаюць у сілу пасля іх афіцыйнага апублікавання. Памятныя манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі