Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2016, 09:02

Наскевіч прапануе падумаць аб узмацненні адказнасці бацькоў за жыццё дзяцей

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч даручыў на чарговай калегіі ведамства прапрацаваць у бліжэйшы час пытанне аб узмацненні адказнасці бацькоў за неналежнае забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя непаўналетніх, паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце.

Гэта тэма была ўзнята на калегіі ў сувязі з нядаўнімі выпадкамі падзення дзяцей з вокнаў са смяротным зыходам.

Яшчэ адна праблема, якая хвалюе следчых, - гэта суіцыды непаўналетніх. "Нягледзячы на адсутнасць ярка выяўленых негатыўных тэндэнцый, перш за ўсё колькаснага росту колькасці суіцыдаў, ведамствам дадаткова прааналізавана праблема публікацыі інфармацыі дэструктыўнага характару ў інтэрнэце, у тым ліку ў шэрагу супольнасцей у сацыяльных сетках", - растлумачылі ў ведамстве.

Следчы камітэт накіраваў ва ўрад прапанову аб рэгламентаванні парадку і крытэрыяў аднясення прадукцыі, што папулярызуе самагубства або культывуе гэту тэму і распаўсюджваецца праз інтэрнэт, да прадукцыі, якая прапагандуе насілле і жорсткасць. "Практычнае прымяненне прапаноў аб унясенні дапаўненняў у заканадаўства Рэспублікі Беларусь чакаецца не пазней за 29 ліпеня", - падкрэслілі ў Следчым камітэце.

Акрамя таго, на калегіі было адзначана, што на фоне агульнага зніжэння злачыннасці ў першым паўгоддзі 2016 года колькасць ахвяр забойстваў зменшылася са 163 да 145 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Прычыны забойстваў у бягучым годзе, як і раней, у значнай ступені звязаны са злоўжываннем алкаголем як злачынцамі, так і ахвярамі.

Што датычыцца гібелі грамадзян без прыкмет крымінальна каральных дзеянняў, то ў цэлым па рэспубліцы скарацілася колькасць смярцей пры падзенні з вышыні, утапленні, атручэнні і ў выніку пажараў. Пры гэтым у Следчым камітэце звярнулі ўвагу, што атручэнні здараюцца, як правіла, з-за ўжывання этылавага спірту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі