Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2017, 13:03

Нарышкін: перад Беларуссю і Расіяй стаяць агульныя пагрозы, і пераадольваць іх трэба разам

17 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Перад Беларуссю і Расіяй стаяць агульныя пагрозы, і пераадольваць іх трэба разам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі Сяргей Нарышкін пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Нарышкін расказаў, што на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння КДБ Беларусі і СЗР Расіі. "Мы працуем у атмасферы даверу, раўнапраўя і ўзаемнай зацікаўленасці. Мы саюзнікі і проста абавязаны працаваць разам", - падкрэсліў Сяргей Нарышкін.

Паводле слоў дырэктара СЗР, прэзідэнты дзвюх дзяржаў падтрымліваюць такое самае цеснае супрацоўніцтва спецслужбаў. "Перад нашымі краінамі стаяць агульныя пагрозы: міжнародны тэрарызм, кіберзлачыннасць, інфармацыйныя пагрозы, неправавы санкцыйны рэжым. Пераадольваць гэтыя пагрозы лягчэй разам, чым мы і займаемся", - канстатаваў ён.

Кіраўнік Службы знешняй разведкі дадаў, што сёння ў Мінску праходзіць сумеснае пасяджэнне калегій КДБ і СЗР. "Гэта ўнікальны фармат узаемадзеяння дзвюх спецслужбаў нашых дзяржаў. Такога органа ў Расіі няма ні з адной іншай краінай, спецслужбай. Гэта сведчыць аб давернасці адносін", - падкрэсліў ён.

Сяргей Нарышкін у цэлым адзначыў, што міжнародная абстаноўка развіваецца дынамічна і пастаянна ўскладняецца, што ў той ці іншай ступені ўплывае на сітуацыю ў Беларусі і Расіі. "Ёсць шэраг крызісных з'яў у адной і другой частцы нашай планеты, перш за ўсё крызісы на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы. Гэта, вядома, дзейнічае і на нас, абавязвае яшчэ больш цесна працаваць і ўзаемадзейнічаць разам", - сказаў дырэктар СЗР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі