Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

НАН Беларусі назвала топ-10 вынікаў вучоных за 2017 год

Грамадства 11.01.2018 | 12:39

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі назвала топ-10 вынікаў за 2017 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Бюро Прэзідыума НАН вызначыла топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных акадэміі за 2017 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Сярод тых, што трапілі ў дзясятку, - калектыў вучоных Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі (за фундаментальныя даследаванні і распрацоўку малагабарытнага мабільнага суперкамп'ютара для апрацоўкі вялікіх масіваў даных і вырашэння задач высокадакладнага мадэлявання і праектавання), аўтарскі калектыў НПЦ па матэрыялазнаўстве (за распрацоўку і сінтэз кампазіцыйных і нанаструктурных магнітных матэрыялаў, што забяспечваюць высокія функцыянальныя ЗВЧ-характарыстыкі і ахову вырабаў мікраэлектронікі ад дэстабілізуючых знешніх удзеянняў).

Вучоныя Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны ўвайшлі ў дзясятку лепшых за стварэнне метадаў і праграм разліку аптычных сячэнняў атамных ядзер з гарантаванай дакладнасцю, прымяняемых пры вырашэнні навуковых і інжынерных задач атамнай энергетыкі.

Калектыў вучоных Інстытута біяарганічнай хіміі будзе ўзнагароджаны за ўстанаўленне малекулярнага механізма падаўлення імунітэту чалавека мікабактэрыямі Mycobacterium tuberculosis з мэтай стварэння процітуберкулёзных прэпаратаў новага пакалення, аўтарскі калектыў Інстытута біяарганічнай хіміі - за выяўленне новага ўніверсальнага індыкатару антыаксідантнага патэнцыялу для дыягностыкі ўстойлівасці чалавека да акісляльнага стрэсу. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Сяргей Федаровіч адзначаны за ўстанаўленне механізма парушэнняў сінаптычнай перадачы ў нейронах у жывёл пры гіпаксіі, карэкцыя якіх дазваляе ахаваць мозг ад пашкоджанняў пры ішэмічным інсульце.

За выяўленне і інактывацыю генаў рэгуляцыі біясінтэзу антымікробных метабалітаў у бактэрый, што дазваляе істотна павысіць прадукцыю мэтавых біялагічна актыўных злучэнняў і стварыць сродкі аховы раслін новага пакалення, адзначаны калектыў аўтараў Інстытута мікрабіялогіі.

Вучоныя Інстытута глебазнаўства і аграхіміі стварылі мікробную кампазіцыю, што спалучае ўласцівасці біяўгнаення, рэгулятара росту і біяфунгіцыду. Аўтарскі калектыў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі распрацаваў метадалогію канверсавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю і стварэнне першага поўнага беларускага лінгвістычнага даведніка. Вучоныя Інстытута гісторыі ўвайшлі ў лік пераможцаў за адкрыццё ў Палессі ўнікальных для сусветнай гістарычнай навукі славянскіх паселішчаў, а таксама раскрыццё працэсу фарміравання і развіцця раннеславянскай агульнасці на тэрыторыі Беларусі.

Узнагароджанне пераможцаў будзе прымеркавана да святкавання Дня беларускай навукі ў канцы студзеня 2018 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Шкала колеравых узроўняў небяспекі надвор'я Колеравая індыкацыя для папярэджання насельніцтва аб складаных умовах надвор'я і надзвычайных сітуацыях шырока выкарыстоўваецца ў свеце.