Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2017, 10:54

НАН Беларусі аб'явіла конкурс на саісканне прэмій Года навукі

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні ў 2017 годзе рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі. Такая інфармацыя размешчана на сайце НАН, паведамляе БЕЛТА.

Конкурсы праводзяцца па наступных намінацыях: "Лепшая навуковая работа ў галіне фундаментальных даследаванняў", "Лепшая навуковая работа ў галіне прыкладных даследаванняў", "Лепшая навуковая работа ў галіне гуманітарных навук", "Лепшая навуковая работа маладых вучоных", "Лепшая навуковая распрацоўка", "Лепшая публікацыя аб навуцы". Па выніках конкурсаў прысуджаюцца шэсць прэмій Года навукі ў памеры 150 базавых велічынь кожная.

Саіскальнікамі прэмій Года навукі могуць быць грамадзяне Беларусі - работнікі навуковых арганізацый НАН, іншых навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі Беларусі. Прэміі могуць прысуджацца як індывідуальным аўтарам, так і аўтарскім калектывам, якія складаюцца не больш як з пяці чалавек. У склад работ (распрацовак), якія вылучаюцца на конкурсы Года навукі, уключаюцца рэзультаты, атрыманыя за 2015-2017 гады.

Вылучэнне кандыдатур ажыццяўляецца навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі, іншымі навуковымі арганізацыямі і ўстановамі адукацыі Беларусі на пасяджэннях калегіяльных органаў упраўлення, вучоных (навукова-тэхнічных) саветаў або сходах калектываў работнікаў.

Матэрыялы па вылучэнні работы (распрацоўкі) на конкурсы Года навукі накіроўваюцца ў адным экзэмпляры да 1 кастрычніка 2017 года ў Камісію НАН Беларусі па прэміях з пазначэннем намінацыі на адрас: 220072, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі