Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2019, 13:09

Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 12 лістапада

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начныя замаразкі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 12 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаюцца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4, пры праясненнях - 2-4 градусы марозу. Удзень будзе 6-12 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі