Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2018, 15:27

На выстаўцы "Ахова здароўя Беларусі" будзе прадстаўлены першы айчынны тамограф

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы тамограф айчыннай вытворчасці будзе прадстаўлены на XXV Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Ахова здароўя Беларусі" ў Мінску. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На выстаўцы будзе прэзентавана распрацоўка айчыннага вытворцы - камп'ютарны тамограф, які паступіць на аснашчэнне ў бягучым годзе ва ўстановы аховы здароўя. Гэта ноу-хау кампаніі "Адані". На выстаўцы гэта абсталяванне будзе прадстаўлена ўпершыню", - сказаў Вячаслаў Шыла.

Усяго ўдзельнікамі экспазіцыі стануць больш за 200 кампаній - вытворцаў медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, вырабаў медпрызначэння. Чакаецца насычаная навуковая праграма. Запланавана больш за 30 канферэнцый, семінараў рознага плана. Сярод іх міжнародная канферэнцыя, прысвечаная электроннай ахове здароўя, з удзелам прадстаўнікоў СААЗ, экспертаў Сусветнага банка.

Выстаўка "Ахова здароўя Беларусі" пройдзе з 27 па 30 сакавіка ў Мінску па пр. Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж). Гэта галоўная выстаўка краіны ў галіне медыцыны і аховы здароўя. Больш за 20 гадоў яна прыцягвае вялікую колькасць удзельнікаў з Беларусі і замежжа, якія разглядаюць гэту падзею як ключавую для дэманстрацыі новых дасягненняў і распрацовак, сустрэч з партнёрамі і патэнцыяльнымі кліентамі, урачамі і адміністрацыямі медыцынскіх устаноў.

У мінулым годзе на выстаўцы прадэманстравалі сваю прадукцыю і тэхналогіі больш за 200 экспанентаў з 14 краін. Сярод іх сусветныя лідары ў вытворчасці медыцынскай тэхнікі, вырабаў медпрызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі. Экспазіцыю наведалі больш за 10 тыс. спецыялістаў.

Арганізатарам юбілейнай выстаўкі выступае Міністэрства аховы здароўя сумесна з ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі