Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2019, 09:11

На рэспубліканскім суботніку зароблена больш за Br9 млн - Белстат

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У фонд рэспубліканскага суботніка, які адбыўся 20 красавіка, пералічана Br9049 тыс. У гэтым годзе сабрана грашовых сродкаў на 11,8 працэнта больш, чым у 2018-м (Br8091,2 тыс.), паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Усяго ў суботніку, які быў прымеркаваны да Года малой радзімы, а таксама ўключаў падрыхтоўку да святкавання 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прынялі ўдзел 2868 тыс. чалавек.

Дзяржорганы і мясцовыя ўлады, іншыя арганізацыі праводзілі суботнік на працоўных месцах або добраўпарадкоўвалі і гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтавалі дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.

Палавіна грашовых сродкаў, заробленых на суботніку, застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны пойдуць на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да чарговага сезона.

Яшчэ 50 працэнтаў сродкаў пералічваюцца Мінфіну. Гэтыя грошы накіроўваюцца на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй помніка партызанам і воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з Вечным агнём і рытуальнай пляцоўкай (манумент Перамогі ў Мінску) і рамонт падземнага пешаходнага пераходу (ніжняя рытуальная пляцоўка і службовыя памяшканні).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі