Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2015, 16:21

На Новы год у Беларусі чакаецца нулявая тэмпература

2 снежня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. На Новы год у Беларусі чакаецца нулявая тэмпература, паведаміў сёння на брыфінгу "Надвор'е зімы 2015/16" начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 20 снежня тэмпература паветра ў Беларусі будзе вышэй за норму, потым на калядныя святы крыху пахаладнее. Праўда, да Новага года тэмпература зноў пачне павышацца. Папярэдняя тэмпература паветра ноччу на Новы год чакаецца каля 1-6 градусаў марозу, днём будзе каля нуля. Месцамі па краіне прагназуюцца невялікія ападкі - снег і мокры снег", - растлумачыў ён.

Снежань, як адзначае спецыяліст, будзе больш цёплы, чым звычайна. Гаворачы аб надвор'і ў першую дэкаду месяца, Дзмітрый Рабаў паведаміў, што ў пятніцу праз тэрыторыю краіны будзе праходзіць атмасферны фронт, таму ў паўночных і цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі - дождж і мокры снег. Па паўночным захадзе прагназуецца вецер з парывамі да 15-20 м/с, туман, на дарогах - галалёдзіца. "У бліжэйшыя выхадныя надвор'е істотна не зменіцца, нават крыху пацяплее. У суботу і нядзелю ноччу будзе нуль - плюс 5. Днём чакаецца 2-8 градусаў цяпла. Надвор'е будзе крыху сырым, ветраным і дыскамфортным. Да канца дэкады яно істотна не зменіцца", - расказаў ён.

У другой дэкадзе ў асобныя дні чакаюцца кароткачасовыя ападкі, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, галалёд, галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, па паўднёвым захадзе - 1-3 градусы цяпла. У трэцяй дэкадзе снежня часам чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, на дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе 2-9 градусаў марозу, пры праясненнях - 10-14 градусаў ніжэй нуля. Днём – ад мінус 4 да плюс 3, у асобныя дні прагназуецца 5-8 градусаў марозу, але ў цэлым, снежань будзе цёплы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі