Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2019, 18:33

На месцы ў Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 513 кандыдатаў

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных ЦВК на 16 лістапада, на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прэтэндуюць 513 кандыдатаў, паведамляе БЕЛТА.

Асноўны дзень галасавання - 17 лістапада. Для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў утворана 110 выбарчых акруг, сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 за межамі краіны.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах. Для вызначэння вынікаў выкарыстоўваецца мажарытарная выбарчая сістэма адноснай большасці. Выбары прызнаюцца праведзенымі, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палову выбаршчыкаў акругi, уключаных у спісы. Выбраным лічыцца кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў.

На цяперашніх выбарах змогуць прагаласаваць 6 880 605 грамадзян Беларусі.

Выбарчыя ўчасткі ў краіне адкрыюцца ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. На тых, што ўтвораны ў воінскіх часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне скончаным і раней за 20.00, калі прагаласавалі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.

Бюлетэнь выдаецца пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў. Да іх аднесены службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), а таксама пасведчанне аб інваліднасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі