Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2016, 16:39

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачаўся мантаж галоўнай навагодняй ёлкі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачаўся мантаж галоўнай навагодняй ёлкі. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "Мінскрэклама" Таццяна Каліціна, яе плануецца ўпрыгожыць святлодынамічнымі цацкамі з элементамі нацыянальнага арнаменту.

Такая тэхналогія ва ўпрыгажэнні пушыстай прыгажуні прымяняецца ўпершыню, за кошт святлоадбівальных матэрыялаў дызайнеры разлічваюць дасягнуць эфекту "свячэння" ўбору ў дзённы час. Такія святлодынамічныя сістэмы ў Мінску выкарыстаны пры афармленні апор асвятлення па вул. Леніна пілонамі ў колерах нацыянальнага сцяга.

Вышыня цэнтральнай навагодняй ёлкі складзе амаль 34 м, у мінулым годзе яна змяніла форму і стала больш натуральнай. У першых чыслах снежня металічны каркас апрануць у хваёвыя лапкі і ўпрыгожаць цацкамі, светлавымі гірляндамі. На ўпрыгажэнне пойдзе амаль тысяча паетак з выявай сняжынак, стылізаваных пад беларускі арнамент. На плошчы размесцяць шары, якія свецяцца, і іншыя элементы дэкору.

Усяго ў сталіцы атмасферу свята будуць ствараць 24 навагоднія ёлкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі