Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2016, 16:27

МЗС: сярод загінулых пры падзенні ліфта на будоўлі ў Маскве быў адзін беларус

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры падзенні ліфта на будоўлі ў Маскве загінуў грамадзянін Беларусі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі - начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

"Мы пацвярджаем, што сярод загінулых на будаўнічым аб'екце ў Маскве быў адзін грамадзянін Беларусі", - сказала Марыя Ваньшына.

Паводле яе слоў, консульскі аддзел пасольства Беларусі ў Маскве займаецца ўсімі неабходнымі пытаннямі.

Як паведамлялася, трагедыя здарылася 23 верасня ў доме, што будуецца па вуліцы Шаногіна ў Маскве. Грузавы ліфт, у якім знаходзіліся пяць работнікаў розных падрадных кампаній з інжынернай службы, упаў з вышыні. Тры мужчыны памерлі на месцы, яшчэ два - па дарозе ў бальніцу.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 216 КК Расіі (парушэнне правіл бяспекі пры правядзенні будаўнічых работ, што прывяло па неасцярожнасці да гібелі дзвюх і больш асоб).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі