Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2018, 14:19

МЗС аб перагаворах па візах з ЕС: няма аб'ектыўных прычын, якія перашкаджалі б прыйсці да кансэнсусу

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі не бачыць аб'ектыўных прычын, якія перашкодзілі б знайсці ўзаемапрымальныя развязкі ў перагаворах аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым у ведамстве заявілі 18 ліпеня ў час консульскага дня ў Facebook, паведамляе БЕЛТА.

"На наш погляд, няма аб'ектыўных прычын, якія перашкодзілі б нам знайсці ўзаемапрымальныя развязкі, - сказалі ў МЗС. - Работа ідзе. Аднак гэта не аднабаковы працэс, і для руху наперад неабходна воля абодвух партнёраў. Нашы падыходы, адлюстраваныя ў тым ліку ў аднабаковым рашэнні аб увядзенні пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян краін ЕС, відавочныя".

У міністэрстве не сталі раскрываць дэталей перагавораў, аднак адзначылі, што еўрапейскія партнёры прад'яўляюць шэраг умоў, якія ставяць беларускіх грамадзян у не вельмі камфортнае становішча. "Патрабаванне аб падачы дакументаў выключна праз візавыя цэнтры - у іх ліку. Над вырашэннем у прыватнасці і гэтых праблемных аспектаў мы працуем сумесна з нашымі партнёрамі з ЕС", - дадалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі