Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

МУС ініцыіравала стварэнне новага інтэрнэт-рэсурсу для процідзеяння наркаманіі

Грамадства 15.12.2017 | 11:24

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС ініцыіравала стварэнне новага інтэрнэт-рэсурсу для процідзеяння наркаманіі і дапамогі нарказалежным. Аб гэтым паведаміў 14 снежня журналістам на нарадзе па ўдасканаленні ўзаемадзеяння ў барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і прафілактыцы наркаманіі начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля сустрэч з нарказалежнымі і спецыялістамі з грамадскіх арганізацый МУС прыйшло да высновы, што тыя масівы інфармацыі, якія ёсць у грамадстве, разрозненыя, грамадзянін не можа атрымаць патрэбную інфармацыю. "У сувязі з гэтым міністэрства выступіла ініцыятарам новага інфармацыйнага рэсурсу, які будзе арыентаваны на залежных, сузалежных, дзяцей, падлеткаў, неабыякавых грамадзян. У ім будзе змешчана ўся інфармацыя, якая будзе даступна для канкрэтна ўзятага чалавека, з яго канкрэтнай праблемай. Гэта значыць, мы выводзім прафілактыку і папярэджанне на якасна новы ўзровень. Камунікацыя будзе весціся паміж чалавекам і чалавекам, рэсурс нават адміністравацца будзе не намі", - адзначыў Генадзь Казакевіч.

Рэсурс пачне працаваць у гэтым годзе, а цяпер даступны ў тэставым рэжыме. Ён будзе інтэрактыўным - кансультанты ў рэжыме анлайн або па тэлефоне будуць даваць адказы на пытанні. Увесь масіў інфармацыі, які неабходны, ужо ёсць.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.