Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лютага 2018, 13:28

Моцныя маразы прагназуюцца ў Беларусі на бягучым тыдні

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя маразы прагназуюцца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Зіма не спяшаецца здаваць свае пазіцыі: на бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца вельмі халоднае надвор'е, ды і без снегу не абыдзецца", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 20 лютага, умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе, таму ў асобных раёнах краіны не абыдзецца без невялікага снегу. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 4-10 градусаў марозу, месцамі пры праясненнях чакаецца 11-13 ніжэй за нуль, удзень будзе ад мінус 5 да плюс 1.

У сераду, 21 лютага, пад уплывам франтальнага раздзелу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, на тэрыторыю краіны пачне перамяшчацца халоднае паветра з арктычных мораў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 13 марозу, па паўночным усходзе краіны будзе да 15 градусаў, месцамі па рэспубліцы пры праясненнях да 16-19 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца 3-8 марозу, толькі па крайнім паўднёвым захадзе краіны тэмпературны фон будзе крыху вышэйшы: уначы - 4-6 ніжэй за нуль, удзень - ад нуля да мінус 2 градусаў.

У чацвер, 22 лютага, у асобных раёнах Беларусі магчымы невялікі кароткачасовы снег, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 марозу, па паўночным усходзе краіны будзе мінус 15-18 градусаў, месцамі па краіне пры праясненнях да 19-20 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад мінус 4 да мінус 9. Толькі па крайнім паўднёвым захадзе рэспублікі ўначы прагназуецца 4-7 градусаў марозу, удзень - ад мінус 1 да мінус 3.

У пятніцу, 23 лютага, захаваецца марознае надвор'е, у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях да 18-20 градусаў. Удзень будзе ад мінус 6 да мінус 12. У паўднёва-заходніх раёнах краіны мароз прагназуецца больш слабы: уначы будзе 5-10 ніжэй за нуль, удзень - 4-5 марозу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі