Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2016, 13:13

Моцныя ліўні і град чакаюцца сёння ў Беларусі

Моцныя ліўні і град чакаюцца сёння ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

На большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Мінску чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні, град, якія захаваюцца да канца дня і ў пачатку ночы 26 мая. Пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я сёння аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Да канца тыдня будзе цёплае і дажджлівае надвор'е. У чацвер ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У начны і ранішні час месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў, днём 19-25.

У пятніцу месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу будзе 6-13 градусаў, днём - 20-25, па поўдні - 26-27 са знакам плюс. У суботу месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Тэмпература ноччу - 8-14, днём - 22-27 са знакам плюс.

З нядзелі па аўторак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 цяпла, днём - 21-27, месцамі - 28-29 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі