Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2016, 11:40

Моцны вецер прагназуецца 9 снежня ў Беларусі

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пятніцу, 9 снежня, у Беларусі прагназуецца моцны вецер, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе воблачна. Но большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у асноўным дождж. Па ўсходзе чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні 6-11 м/с, парывамі да 14 м/с, ноччу і раніцай у многіх раёнах парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак ад нуля да плюс 5, днём па захадзе да 7 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі