Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2018, 15:37

Мокры снег і дажджы чакаюцца ў Беларусі ў другой палавіне тыдня

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і дажджы чакаюцца ў Беларусі ў другой палавіне тыдня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Дзякуючы халоднаму антыцыклону першая палавіна тыдня ў Беларусі будзе марознай, але маразы доўга не затрымаюцца. І ўжо з сярэдзіны тыдня надвор'е пачне мяняцца, атлантычныя цыклоны, ідучы па поўначы Еўропы, пачнуць выносіць на кантынент цёплае паветра, тэмпературны фон павысіцца, але надвор'е пагоршыцца - будуць выпадаць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, чакаюцца галалёдныя з'явы і туманы", - паведамілі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 23 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца туман, шэрань. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да 9-15 градусаў марозу, пры ясным небе месцамі прагназуецца да мінус 16-18. Днём будзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль.

У сераду, 24 студзеня, ноччу будзе марозна і ў асноўным без ападкаў. Раніцай і днём атмасферныя франты абумовяць у заходніх і цэнтральных раёнах краіны кароткачасовы снег, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях - мокры снег з дажджом, чакаецца галалёд. Месцамі згусцяцца туманы, на дарогах утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да 10-16 марозу, пры праясненнях месцамі тэмпература паветра панізіцца да мінус 18. Днём будзе 3-9 градусаў марозу. У заходніх раёнах краіны маразы ноччу аслабеюць да мінус 8-9, днём тэмпература павысіцца да мінус 2 - плюс 1.

У чацвер, 25 студзеня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе 3-8 градусаў марозу, па ўсходзе краіны яна панізіцца да мінус 10, у заходніх раёнах начная тэмпература будзе каля нуля. Днём прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3.

У пятніцу, 26 студзеня, пераважна па паўночна-заходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя мокры снег, дождж, чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу будзе ад нуля да мінус 6, па паўднёвым усходзе - да 7-10 градусаў марозу. Тэмпература днём складзе ад мінус 3 да плюс 3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі