Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2017, 12:29

Мокры снег і да плюс 6 градусаў будзе ў Беларусі 8 снежня

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 6 градусаў вышэй за нуль і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 8 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночным захадзе Беларусі прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). У некаторых раёнах магчымы туман, галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1. Днём будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі